2023-07-06 22:56:01
Рэпрэсіі ў Беларусі 6 ліпеня
Паліну Шарэнда-Панасюк перавялі ў СІЗА пасля «Навінак»;
Бацьку былога вязня Станіслава Паўлінковіча выклікалі на размову ў КДБ;
Першы каментар пасля вызвалення з Акрэсціна штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук;
Будуць судзіць адвакатку Юлія Юргілевіч. Яна абараняла Алеся Пушкіна, Ігара Банцэра, Андрэя Сакалоўскага і іншых;
46-гадовую Таццяну Залатар асудзілі да аднаго года «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту з белымі кветкамі і шарыкамі;
Супрацоўніка ААТ «Нафтан» Мікіту Белавусава аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмізму» – яго знайшлі памежнікі на беларуска-расейскай мяжы;
Пінчука Кірыла Барысава асудзілі на два гады «хіміі» за каментар пра Лукашэнку;
Кацярыну Леў за каментары ў сацсетках пакаралі пазбаўленнем волі на 2 гады і штрафам 3 700 рублёў;
Instagram-старонкі «belbostan», «belarusea», «bialorusini.krakow». Папаўненне «спісу экстрэмістаў».
842 views19:56